Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Генацыд савецкага народа: гісторыка-прававая ацэнка» у г.Гродна
18 і 19 лютага 2025 года на пляцоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Генацыд савецкага народа: гісторыка-прававая ацэнка». Арганізатарамі форуму выступілі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, ДУ «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь», пракуратура Гродзенскай вобласці і УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: рэктар Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, д.г.н., дацэнт I.Ф Кітурка; Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, д.ю.н. А.I.Швед; старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Д.Ю.Гора.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок выступіў з дакладам «Нацысцкія карныя аперацыі ў Беларусі: распрацоўка тэрміналагічнага апарата, нарматыўна-прававая база арганізацыі і правядзення аперацый, новыя вынікі даследаванняў», падчас якога распавёў аб праведзенай у архіве працы па вывучэнні гэтай тэмы і аб публікацыі дакументальных выданняў па гісторыі карных аперацый.
![]() |
1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок |
![]() |
2. Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
3. Прэзідыум канферэнцыі |
![]() |
4. Удзельнікі канферэнцыі |