Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» праведзены адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення вязняў канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым
27.01.2025 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» праведзены адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення вязняў канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым.
Дырэктар архіва С.Г.Свірко у сваім дакладзе адзначыла, што гісторыя чалавецтва захоўвае шмат журботных дат і падзей. Фашысцкія канцэнтрацыйныя лагеры – адна з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва. Мінула 80 гадоў з моманту вызвалення вязняў нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым. Калі ёсць у свеце сімвал жаху, то гэта лагер смерці Асвенцым. Ён сапраўды стаў канцэнтрацыяй усіх мажлівых злачынстваў нацызму, ды і неймаверных таксама. Гэта найбуйнейшы і найбольш доўга які праіснаваў з нацысцкіх лагераў. Ён складаўся з трох лагераў: Асвенцым I (Auschwitz I); Асвенцым II – Біркенау (Auschwitz II – Birkenau), або Бжэзінка, і Асвенцым III – Манавіц (Auschwitz III – Monowitz). Канцэнтрацыйны лагер Асвенцым I (Auschwitz I) быў створаны на тэрыторыі Польшчы ў адпаведнасці з загадам Генрыха Гімлера аб арганізацыі лагераў смерці на тэрыторыі акупаваных краін ад 27 красавіка 1940 года. Як сведчаць дакументы Нюрнбергскага трыбунала, у лагеры ў 1941-1945 гадах забіта 2,8 мільёна чалавек, 90% з якіх былі яўрэі. У бесперабойна працуючую «фабрыку смерці» прыбывалі эшалоны са зняволенымі. Па пятнаццаць-дваццаць тысяч штодзень. Перад тым як адправіць вязняў у газавую камеру, над імі праводзілі бесчалавечныя эксперыменты.
27 студзеня 1945 года «пекла на зямлі» для вязняў Асвенцыма скончылася. Вязняў Асвенцыма вызваліў савецкі салдат. Дзеянні па вызваленні лагера смерці праводзіліся ў рамках Вісла-Одэрскай аперацыі. Згодна з архіўнымі дакументамі яго вызвалялі байцы 39 нацыянальнасцей: рускія, украінцы, беларусы, армяне, асеціны, грузіны і многія іншыя.
Захаваем і перадамо наступным пакаленням памяць аб трагедыі, якая забрала жыцці мільёнаў людзей, якія прайшлі праз пекла нацысцкіх канцлагераў, для прадухілення падобнага ў будучыні!
На фота: Супрацоўнікі архіва ў час правядзення адзінага дня інфармавання.