Сход працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў па выніках працы ў 2024 годзе

23 студзеня 2025 г. з удзелам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім былі падведзены вынікі работы ў 2024 годзе і намечаны задачы на 2025 год. У сваім дакладзе дырэктар архіва А.М.Ганчар падвёў вынікі па ўсіх напрамках дзейнасці, адзначыў работу кожнага падраздзялення, даў ацэнку работы і намеціў задачы на наступны перыяд. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва, кадравай палітыкі, асноўнай дзейнасці ўстановы.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў даў станоўчую характарыстыку прадстаўленаму дакладу, звярнуў увагу на аднаўленне капітальнага рамонту, адзначыў поспехі асноўнай дзейнасці архіва, зрабіўшы акцэнт на граматным планаванні работы і на паспяховасці праектаў, якія рэалізуюцца ўстановай. Пры гэтым Алег Леанідавіч указаў на неабходнасць узмацніць дзейнасць па забеспячэнні кадрамі ўстановы і кадравай пераемнасці. Было даручана ўзмацніць работу ў гэтым напрамку шляхам прадаўжэння супрацоўніцтва са школьнымі ўстановамі, замацаваннем выпускных класаў за архівам і арганізацыі мэтавага навучання.

Выніковы сход архіва завяршыўся ўрачыстым узнагароджаннем працаўнікоў.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну і па выніках работы за 2024 год была аб’яўлена Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь:

Барадака Ірыне Васільеўне, вядучаму бухгалтару;

Раманавай Марыі Дзмітрыеўне, загадчыку аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата.

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў і па выніках працы за 2024 год Ганаровай граматай установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» узнагароджаны:

Аляшкевіч Таццяна Іванаўна, загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы;

Вайцяховіч Тамара Сцяпанаўна, прыбіральнік службовых памяшканняў інжынерна-гаспадарчага аддзела;

Вялікая Ніна Канстанцінаўна, вядучы архівіст аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;

Мурашкіна Вольга Мікалаеўна, загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;

Юран Павел Васільевіч, вядучы архівіст аддзела аблічбоўвання дакументаў.

Прымаючы да ўвагі вынікі працы за 2024 год, выкананне планавых паказчыкаў, дадатковую нагрузку, працоўную дысцыпліну, удзел у грамадскім жыцці, было прынятае рашэнне, што лепшым маладым работнікам архіва у 2024 г. стала вядучы інжынер аддзела аблічбоўвання дакументаў Панасюк Таццяна Сяргееўна, а лепшым аддзелам у 2024 г.– аддзел фармавання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Пасля выніковага сходу пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава адбылася рабочая нарада з прадстаўнікамі будаўнічай, падраднай, праектнай і інжынернай арганізацыі аб ходзе работы на аб’екце «Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі ўнутраных інжынерных сістэм і аздаблення папавярхова у будынку ўстановы БДАКФФД».

 

1. Дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар выступае падчас збору працоўнага калектыва па выніках працы ў 2024 г., г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.
2. Дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар выступае падчас збору працоўнага калектыва па выніках працы ў 2024 г., г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.
3. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў на сходзе працоўнага калектыву БДАКФФД у 2024 г., г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.
4. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў на сходзе працоўнага калектыву БДАКФФД у 2024 г., г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.
5. Сход працоўнага калектыву па выніках работы ў 2024 г., г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.
6. Уручэнне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну і па выніках работы за 2024 год вядучаму бухгалтару І.В.Барадака, г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.
7. Уручэнне падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну і па выніках работы за 2024 год загадчыку аддзела Дзяржаўнай рэгістрацыі і навукова-справачнага апарата М.Д.Раманавай, г.Дзяржынск, 24 студзеня 2025 г.