Аб правядзенні ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» Адзінага ўрока «Ала.Трагедыя і памяць»

Трагедыя ў Але – адно з пасведчанняў жорсткасці і бесчалавечнасці нямецкіх акупантаў.

З мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў аб гістарычных падзеях мінулага, генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 14 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» у дзяржаўнай установе культуры «Жлобінская раённая дзіцячая бібліятэка» здзейсніўся Адзіны ўрок, прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў вёсцы Ала «Ала. Трагедыя і памяць» для навучэнцаў 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Жлобіна».

У ходзе Адзінага ўрока супрацоўнік архіва Елісеева І.М. расказала навучэнцам аб трагічных падзеях, якія адбыліся ў в.Ала Светлагорскага (былога Парыцкага раёна) 14 студзеня 1944 года, прадэманстравала архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць факт генацыду спаленай вёскі, азнаёміла з віртуальнай дакументальнай выставай, падрыхтаванай да гэтае трагедыі.

У канцы ўрока ўсе ўшанавалі памяць нявінных ахвяр в.Ала хвілінай маўчання.

 

1. Выставачная кампазіцыя «Ала. Трагедыя і памяць»
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Жлобіна» на ўроку
3. Супрацоўнік архіва Елісеева І.М. у ходзе правядзення ўрока
4. Супрацоўнік архіва Елісеева І.М. расказвае дзецям аб трагедыі в.Ала
5. Навучэнцы знаёмяцца з архіўнымі дакументамі.