Аб інстытуце прэзідэнтства і прафесіі архівіста – у сярэдняй школе №9 г.Рэчыцы
Архівісты ЗДА ў г.Рэчыцы правялі інфармацыйную гадзіну для навучэнцаў 10 класа сярэдняй школы №9 г.Рэчыцы. Першая частка мерапрыемства, «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная», была прымеркавана да 30-годдзя інстытута прэзідэнтства ў Беларусі і выбараў прэзідэнта 26 студзеня 2025 г. На аснове інфармацыйнага матэрыяла, падрыхтаванага Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дзесяцікласнікі даведваліся аб дасягненнях Беларусі за 30 гадоў прэзідэнтства А.Р.Лукашэнкі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, спорта, космаса і інш.
Другая частка інфармацыйнай гадзіны была праведзена ў фармаце прафарыентацыйнай работы. Рэчыцкія архівісты расказвалі навучэнцам аб сваім архіве і працы, аб вну, дзе вучацца на архівістаў, і аб патрабаваннях да прэтэндэнтаў на гэтую прафесію. У заключэнне рабятам былі ўручаны буклеты з інфармацыяй аб гістарычным факультэце БДУ.
![]() |
![]() |
1-2. У час інфармацыйнай гадзіны па тэме «Беларусь, якая развіваецца. Беларусь адзіная» |
![]() |
3. Навучэнцы сярэдняй школы №9 г.Рэчыцы слухаюць інфармацыю аб Рэчыцкім дзяржархіве і прафесіі архівіста |
![]() |
4. Навучэнцы сярэдняй школы №9 г.Рэчыцы з буклетамі аб гістфаку БДУ |