Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
26 снежня 2024 г. у межах акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 8 «Г» класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №197 г.Мінска імя Героеў 120-й дывізіі».
Экскурсію па архіву правёў архівіст II катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Нікіта Андрэевіч Гарнастаеў. Школьнікі азнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, якое ён займае, а таксам структурай і напрамкам дзейнасці архіва.
Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству з працай архівасховішч, дзе загадчык аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументай М.А.Міхайлава падрабязна расказала аб стварэнні аптымальных умоў захавання каштоўных дакументаў, правілах іх размяшчэння, парадку выдачы і ўліку спраў, аб мерах па забеспячэнню захаванасці архіўных матэрыалаў у надзвычайных сітуацыях.
У чытальнай зале архіва навучэнцы азнаёміліся з праектнай дакументацыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выставай архіўных дакументаў «Культавае дойлідства Беларусі», а таксама з банэрнай выставай, прысвечанай гісторыі і сучаснаму развіццю Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і аднаўленню г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць пашырэнню кругагляда навучэнцаў, дапамагаюць зразумець значнасць і ролю архіваў у сучасным свеце, а каму-небудзь, магчыма, дапамогуць вызначыцца з будучай прафесіяй.
![]() |
1. Наведванне архівасховішча. |
![]() |
2. Н.А.Гарнастаеў падчас дэманстрацыі банэрнай выставы. |
![]() |
3. Знаёмства навучэнцаў з працай чытальнай залы. |
![]() |
4. Навучэнцы у завяршэнні экскурсіі. |