Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў пасяджэнні Маладзёжнага савета Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і дыялогавай пляцоўцы «Час выбраў нас!»

24 снежня 2024 года адбылося першае паседжанне Маладзежнага савета Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў А.Матарас і член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, ваенны камісар Гомельскай вобласці А.Крываносаў. Яны звярнуліся да моладзі са словамі аб пачуцці патрыятызму і павагі да гісторыі Беларусі, каштоўнасцей і традыцый, якія вызначаюць будучыню нашай краіны.

Супрацоўніца Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці, якая прыняла ўдзел у пасяджэнні Маладзёжнага савета, архівіст 2 катэгорыі Вікторыя Рудэнка аднагалосным рашэннем галасавання была абрана старшынёй Маладзёжнай рады. Удзельнікі пасяджэння прынялі план работы Маладзёжнай рады на пяць гадоў.

У рамках пасяджэння савета адбылася дыялогавая пляцоўка «Час выбраў нас!». Тэмай мерапрыемства стала абмеркаванне прыцягнення моладзі да грамадска-палітычнага жыцця краіны, прыцягнення да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі і датычнасці да лёсу Айчыны. Таксама былі абмеркаваны пытанні электаральнай кампаніі.

У працяг дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі наведалі музей у аграгарадку «Чырвоны бераг». Незгладжальнае ўражанне на ўдзельнікаў мерапрыемства аказала музейная экспазіцыя, якая прысвечана дзецям – ахвярам вайны, дзе паказана жыццё савецкага дзіцяці ў даваенны час, жахі Вялікай Айчыннай і ў пасляваенныя гады. Удзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу дзецям – ахвярам генацыду.

Экскурсія ў музей-сядзібу Козел-Паклеўскіх пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй унікальнага помніка архітэктуры канца XIX стагоддзя ў эклектычным стылі, які ўключаны ў спіс аб’ектаў турыстычных маршрутаў Гомельскай вобласці.

 

1. Удзельнік дыялогавай пляцоўкі – архівіст 2 катэгорыі В.Рудэнка
2. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў А.У.Матарас адкрыў пасяджэнне Маладзёжнага савета
3. Наведванне музея «Чырвоны бераг»
4. Удзельнікі знаёмяцца з музейнай экспазіцыяй
5. Ускладанне кветак да мемарыяла «Дзецям – жорвам вайны»
6. Наведванне сядзібы Козелаў-Паклеўскіх