Адзіны дзень інфармавання ў БДАМЛМ на тэму «Беларусь – краіна міру і згоды»
26 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Беларусь – краіна міру і згоды». У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка.
М.М.Скамарошчанка выступіў з дакладам і распавёў пра дзяржаўную палітыку Беларусі ў галіне забеспячэння міру і нацыянальнага адзінства, падкрэсліў значнасць міжканфесійнага і міжнацыянальнага дыялогу. Ён закрануў пытанні ўмацавання грамадскіх інстытутаў і ролі грамадзянскай супольнасці ў падтрыманні стабільнасці і згоды ў краіне.
Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка ў сваім выступленні вызначыла ролю гістарычнай памяці і захавання культурнай спадчыны для ўмацавання міру і згоды ў беларускім грамадстве.
Пасля выступаў адбылося актыўнае абмеркаванне ўзнятых пытанняў. Работнікі БДАМЛМ выказалі свае думкі аб ролі кожнага грамадзяніна ў стварэнні атмасферы міру і ўзаемапаразумення на Беларусі.
![]() |
1. М.М.Скамарошчанка і А.А.Макаранка падчас правядзення адзінага дня інфармавання ў БДАМЛМ |
![]() |
2. Начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка |
![]() |
3. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка |