Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» аб правядзенні мерапрыемства ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»
26 снежня 2024 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пабывалі ў гасцях у ветэрана працы Чартковай Валянціны Іванаўны. Павіншавалі Валянціну Іванаўну з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і ўручылі ёй салодкі падарунак і навагодні сувенір.
На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры наведванні ветэрана працы Чартковай Валянціны Іванаўны.