БДАМЛМ наведаў адкрыццё выставы «Залаты век беларускага кіно» ў НАРБ
23 снежня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё дакументальнай выставы «Залаты век беларускага кіно», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафонафотадакументаў, Нацыянальнай студыяй «Беларусьфільм», Нацыянальным гістарычным архівам і Музеем гісторыі беларускага кіно.
Падчас выступлення гасцей (галоўнага інжынера кінастудыі А.П.Кіфарука, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь С.І.Сухавей, дыректара тэатра-кінастудыі Кінаакцёра А.В.Сцебаковай, кінарэжысёра Я.К.Сяцько, аўтара сцэнара кінафільма «Демонстратор» Н.І.Разумоўскай і інш.) былі агучаны вынікі стогадовай працы кінастудыі, планы на 2025 год і інш.
Дзякуем калегаў за запрашэнне на гэта цікавае мерапрыемства і спадзяемся на далейшае сумесные праекты!
1. Рэклама-афіша мерапрыемства |
2. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок падчас адкрыцця мерапрыемства |