З 96-годдзем павіншавалі Міхаіла Волчака
25 лістапада Міхаілу Цімафеевічу Волчаку споўнілася 96 гадоў. Павіншаваць ветэрана з днём нараджэння і пажадаць здароўя прыйшлі дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц і кіраўнік Ваенна-патрыятычнага клуб «Патрыёт» Таццяна Косінава.
Міхаіл Цімафеевіч да прыходу гасцей заўсёды гатовы. У часа размовы ветэран падзяліўся ўспамінамі свайго шляху да Перамогі, перажытымі момантамі мінулага і сучаснасці.
![]() |
1. Дырэктар архіва Алена Заяц віншуе Міхаіла Волчака |
![]() |
2. Дырэктар архіва Алена Заяц, Міхаіл Волчак, кіраўнік ВПК «Патрыёт» Таццяна Косінава, вайскоўцы 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка |