Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі выставачнага праекта «Беларуская кніга ў Кітаі (1946-2024) З калекцыі Веранікі Карлюкевіч»

18 лістапада 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Н.Г.Пусцільнік-Марчук прынялі ўдзел у прэзентацыі выставачнага праекта «Беларуская кніга ў Кітаі (1946-2024) З калекцыі Веранікі Карлюкевіч», арганізаванага Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў прэзентацыі выступілі дырэктар літаратурна-мемарыяльнага музея І.У.Матяс, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі А.М.Карлюкевіч, беларускі пісьменнік, перакладчык В.А.Шніп, беларускі славіст, літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук М.В.Трус, паэтка, празаік Л.І.Рублёўская і інш.

Літаратуразнавец, перакладчык В.А.Карлюкевіч падкрэсліла, што прадстаўленыя на гэтым выставачным праекце кніжныя экспанаты даюць шырокае ўяўленне аб знакавых перакладах беларускай літаратуры, выдадзенай у Кітаі ў другой палове ХХ — пачатку ХХI стагоддзяў. Удзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з кітайскімі выданнямі твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Янкі Маўра, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі і многіх іншых класікаў беларускай літаратуры.

Важнае месца ў яе калекцыі займаюць букіністычныя экземпляры выданняў кітайскіх перакладаў другой паловы 1940—1980-х гг.Сярод экспанатаў выставы можна ўбачыць кітайскія «жоўтыя кнігі» беларускага паходжання — творы, якія перакладаліся выключна для ўнутранага выкарыстання ў другой палове 1960- першай палове 1970-х гг.

 

А.А.Макаранка і В.А.Карлюкевіч падчас прэзентацыі выставачнага праекта
Падчас выступу А.М.Карлюкевіча
Кніжныя экспанаты выставы