Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у «Марафоне адзінства»

15-16 лістапада 2024 года ў г.Бабруйску прайшла маштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». У рамках акцый у Бабруйскім мастацкім музеі была прадстаўлена банэрная перасоўная выстава «Подзвігі і лёсы ў дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Праект распавядае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.

Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок 15-16 лістапада правёў экскурсіі і прэзентацыі вышэйназванага праекта для прадстаўнікоў працоўных калектываў, школьнікаў і наведвальнікаў мерапрыемства.

Выставу «Подзвігі і лёсы ў дакументах» таксама наведалі работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Бабруйску на чале з дырэктарам архіва А.Д.Заяц.
Усяго за два дні сваёй працы выставу наведалі больш за тысячу жыхароў горада і яго гасцей.

 

Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок на «Марафоне адзінства»
Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок
Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок з работнікамі ЗГА ў г.Бабруйску
Наведвальнікі выставы «Подзвігі і лёсы ў дакументах»
Наведвальнікі выставы «Подзвігі і лёсы ў дакументах»