Аб правядзенні другога этапу прафесійнага конкурсу «Лепшы архівіст Беларусі»

У адпаведнасці з загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2024 г. № 29 у 2024 правядзенне Другога этапу конкурсу адбудзецца на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» 27 – 28 лістапада 2024 г. у выглядзе самапрэзентацыі ўдзельнікаў («візітная картка») і прэзентацыі конкурсных работ, а таксама выканання практычных заданняў. Пачатак конкурсу-10.00.