Аб удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2024»
30-31 кастрычніка 2024 г. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прыняў удзел у XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2024», якая праходзіць на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гэта штогадовая канферэнцыя для маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, якія працуюць у такіх напрамках навукі як біялагічныя, медыцынскія, фізіка-тэхнічныя, фізіка-матэматычныя, аграрныя, хімічныя і навукі аб Зямлі, гуманітарныя навукі і мастацтва.
Сёлета ў рабоце канферэнцыі былі заяўлены рэкордныя 600 удзельнікаў і больш за 20 секцый. Прынялі ўдзел прадстаўнікі з акадэмічных арганізацый і ВНУ Беларусі, Расіі, Узбекістана, Манголіі, Казахстана, Кыргызстана, Азербайджана, Арменіі, Турцыі.
У секцыі «Гісторыя, бібліятэчная справа» выступіла вядучы архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В.Шкут з дакладам «Дакументы фонду №186 «Галоўны канструктар Мінскага аўтамабільнага завода, прафесар Беларускага політэхнічнага інстытута Кокін Георгій Міхайлавіч» як крыніца па гісторыі пасляваеннага аўтамабілебудавання».
Па выніках канферэнцыі выйшаў зборнік «Моладзь у навуцы – 2024: тэзісы дакладаў XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных (Мінск, 29-31 кастрычніка 2024 г.)», даступны па спасылцы.
1. К.В.Шкут падчас выступаў |
2. Праграма канферэнцыі |