Аб удзеле ў Канферэнцыі «Pozitive SOCCON 2.0»
Прадстаўнікі Дэпартамента па архіўнай справе і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных архіўных устаноў па запрашэнні Генеральнага дырэктара Асацыяцыі «Інфапарк» Басько Уладзіміра Віктаравіча прынялі ўдзел у працы Канферэнцыі «Pozitive SOCCON 2.0», ініцыяванай АТ «Пазітыў- Інфапарк».
Мерапрыемства адбылося 31 кастрычніка 2024 года на пляцоўцы гатэля «Minsk Marriott Hotel» і было арыентавана на прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, кіраўнікоў дэпартаментаў інфармацыйнай бяспекі і інфармацыйных тэхналогій, адказных за выкананне патрабаванняў нарматыўных дакументаў Рэспублікі Беларусь у галіне абароны інфармацыі.
Ключавая тэма Канферэнцыі – рэалізацыя Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2023 года нумар 40 «Аб кібербяспецы», ацэнка эфектыўнасці работы кіберцэнтраў, дасягненне вынікаў, якіх магчыма дасягнуць толькі праз зладжаную работу арганізацый розных галін эканомікі, у супрацьстаянні знешнім і ўнутраным пагрозам сённяшняга дня.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя эксперты ў галіне інфармацыйнай і кібербяспекі з Беларусі і Расіі.
На здымку (злева-направа): дырэктар БелНІЦЭД Д.В.Шаброў, першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Лядоўская, намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава, намеснік дырэктара БелНДЦЭД А.А.Паплёўка, загадчык сектара ІКТ аддзела ААТ НАРБ Д.В.Грыцавец