БДАМЛМ выказвае падзяку БДАНТД за арганізацыю сумеснай экскурсіі ў Супрацьмінны цэнтр Узброенны сіл Рэспублікі Беларусь і мемарыяльны комплекс Трасцянец

24 кастрычніка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па запрашэнні дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі палкоўніка запаса А.П.Куракова разам з супрацоўнікамі яго архіва наведалі Супрацьмінны цэнтр Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь (змешчаны на тэрыторыі 2-й Ордэна Чырвонай зоркі інжынернай брыгады ў Соснах) і мемарыяльны комплекс Трасцянец.

Падчас эксурсіі наведвальнікі азнаёміліся з падрыхтоўкай і працай беларускіх сапёраў, тыпамі выбуховых рэчываў і спосабамі супрацьдзеяння ім, у тым ліку ўбачылі працэс вучэбнай трэніроўкі групы сапёраў з сабакам.

Затым адзін з ваенаслужачых Цэнтра правёў аглядную эксурсію ў мемарыяльным комплексе Трасцянец.

 

1. Работнікі БДАМЛМ і БДАНТД на сумеснай экскурсіі ў мемарыяльным комплексе Трасцянец.
2. Работнікі БДАМЛМ наведалі Супрацьмінны цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
3. Работнікі БДАМЛМ і БДАНТД падчас экскурсіі ў Супрацьмінным цэнтры Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь