Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

24 кастрычніка 2024 года работнікі архіва прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!». Высадка саджанцаў елкі праходзіла на тэрыторыі Аршанскага лясніцтва.

Кожны ўдзельнік добрай ініцыятывы атрымаў зарад бадзёрасці і пазітыўнага настрою ад праведзенай работы і прадастаўленай магчымасці сваім удзелам зрабіць родную зямлю чысцейшай і прыгажэйшай.