Кіналекторый для работнікаў устаноў вёскі Азершчыны Рэчыцкага раёна

18 кастрычніка 2024 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы правёў мерапрыемства ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе Азершчынкай бібліятэкі сямейнага чытання. Работнікі бібліятэкі і Азершчынскага цэнтра культуры і вольнага часу былі праінфармаваны аб гераічных баях на тэрыторыі Беларусі і, у прыватнасці, роднай Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасля чаго глядзелі дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка адкрывае кіналекторый
2. Работнікі Азершчынкай бібліятэкі сямейнага чытання і Азершчынскага цэнтра культуры і вольнага часу глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»