9 кастрычніка 2024 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Віцебска

Для юнакоў і дзяўчат, якія займаюцца ў даследчыцка-пошукавай групе па вывучэнні гісторыі свайго мікрараёна, быў арганізаваны навучальны занятак па арганізацыі пошуку інфармацыі ў чытальнай зале архіва. Падчас візіту школьнікі азнаёміліся з сеткай архіваў Рэспублікі Беларусь, складам дакументальнага комплексу Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, прынцыпамі і метадамі выяўлення архіўных дакументаў, пабывалі ў адным з архівасховішчаў і паглядзелі дакументы, якія маюць дачыненне да гісторыі мікрараёна, у якім знаходзіцца іх школа.

Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».

 

1. Навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Віцебска падчас занятку ў архіве.
2. Юныя даследчыкі ў адным з архівасховішчаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.