6 кастрычніка – Дзень архівіста
4 кастрычніка 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначыў Дзень архівіста. З гэтай нагоды адбылося ўрачыстае пасяджэнне працоўнага калектыву, на якім дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык сардэчна павіншавалі работнікаў архіва з прафесійным святам. На пасяджэнні за добрасумленную працу шэраг работнікаў быў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі дырэктара НГА Беларусі.
![]() |
| 1. Урачыстае віншаванне з Днём архівіста дырэктара архіва Міхаіла Глушакова і намесніка дырэктара Наталіі Булойчык |
![]() |
| 2. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 3. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 4. Уручэнне Ганаровай граматы НГА Беларусі намесніку загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аліне Шкарынай |
![]() |
| 5. Уручэнне Ганаровай граматы НГА Беларусі вядучаму архівісту групы дакументацыйнага забеспячэння Надзеі Кохан |
![]() |
| 6 Аб’яўленне Падзякі дырэктара НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Арцёму Салаўёву |
![]() |
| 7. Аб’яўленне Падзякі дырэктара НГА Беларусі вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Сяргею Лазнюхе |






