Стваральныя ініцыятывы: у Маладзечне напярэдадні свята Дня архівіста стварылі пярвічку РГА «Белая Русь»

Напярэдадні Дня архівіста ў ЗГА ў Маладзечне прайшоў урачысты сход. Установу наведаў актыў раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Яе старшыня Марына Шчыгло ўручыла рашэнне Маладзечанскага райвыканкама аб пастаноўцы на ўлік першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» і членскія білеты яе новым членам. Выступаючы перад калектывам, грамадскі лідэр адзначыла важнасць архіўнай галіны: «Архівы – гэта памяць гісторыі. У наш час, калі так відавочна імкненне перапісаць гісторыю, гэтыя словы набываюць асаблівае значэнне. Бо толькі дакладная інфармацыя з першакрыніц дазваляе прыцягнуць увагу да гістарычных фактаў і пацвердзіць іх дакладнасць».

Марына Шчыгло выказала шчырую падзяку і глыбокую павагу кампетэнтнай і адданай справе спецыялістам, якія сваёй працай забяспечваюць камплектаванне, захоўванне і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду. Таксама Марына Мікалаеўна ўручыла падзячны ліст дырэктару ўстановы Іне Зянонаўне Пудакевіч, якая з 2015 года з’яўляецца актыўным членам грамадскага аб’яднання.

Іна Зянонаўна адзначыла: «Рэгістрацыя першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» у архіве адкрывае новыя магчымасці для работы, дазваляючы рэалізоўваць стваральныя ініцыятывы на карысць беларускага грамадства, узмацняе наша агульнае імкненне да развіцця і працвітання.»

Узнагарод удастоены і прадстаўнікі працоўнага калектыву – Алена Аляксандраўна Тамковіч (Падзяка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама) і Ілона Герасімаўна Кутас (Падзяка Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў).

 

1. Старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» М. Шчыгло ўручае дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» І. Пудакевіч Падзячны ліст
2. М. Шчыгло ўручае загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў, дзяржаўнага ўліку і НСА В. Дварэцкай членскі білет РГА «Белая Русь»
3. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў А. Тамковіч з Падзякай Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама
4. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду І. Кутас з Падзякай Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
5. Рашэнне Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта аб пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры грамадскага аб’яднання