Сустрэча са студэнтамі 1 курса гістарычнага факультэта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

01 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі 1 курса гістарычнага факультэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З прывітальным словам перад будучымі гісторыкамі-архівістамі выступіў дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк. Ён распавёў аб асноўных напрамках работы архіва, а таксама мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам у Год якасці.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю архіва, структуры, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Госці азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі архіва: «100-лет со дня рождения Аксёнова Александра Никифоровича – государственного и партийного деятеля, первого секретаря ЦК ЛКСМБ, секретаря ЦК ВЛКСМ, второго секретаря Центрального комитета Коммунистической партии Белоруссии, Председателя Совета Министров БССР, Министра внутренних дел БССР, председателя Госкомитета СССР по телевидению и радиовещанию, Чрезвычайного и Полномочного Посла СССР в Польской Народной Республике», «Под знаком качества», а также баннерной выставкой «Республика – партизанка».

Студэнты наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе з імі правялі гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёмілі з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, баявымі лісткамі і інш.дакументамі.

Дарагуш І.У. адказала на пытанні, якія цікавяць і распавяла аб магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні навукова-даследчых работ. Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта К.І. Казак падкрэсліў значнасць архіва ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, для будучага пакалення.

 

1. Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К. Дземянюк вітае гасцей.
2. Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К. Дземянюк і дацэнт кафедры крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта К.І. Казак праводзяць гутарку са студэнтамі.
3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва.
4. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У. Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва.
5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш.
6. Студэнты знаёмяцца з экспазіцыяй выставы.
7. Студэнты знаёмяцца з выданнямі архіва.
8. Студэнты падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў.
9. Студэнты падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў.
10. Дарагуш І.У. знаёміць гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў.
11. Дзямянюк А.К., Дарагуш І.У., Казак К.І. са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.