Правядзенне ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Адзінага дня бяспекі

26 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены Адзіны дзень бяспекі.

Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч абмеркаваў з супрацоўнікамі архіва пытанні пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце, а таксама нагадаў парадак дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях.

У рамках Адзінага дня бяспекі ў архіве было праведзена вучэбная трэніроўка па экстранай эвакуацыі з будынка архіва ў выпадку ўзнікнення пажару.

На фота: Правядзенне Адзінага дня бяспекі ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.