Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

19 верасня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», установа «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» правёў экскурсію дзвюм групам студэнтаў факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага універсітэта.

У час экскурсіі студэнты атрымалі магчымасць азнаёміцца з гісторыяй БДАНТД, яго развіццём з моманту заснавання да сучаснасці. Ім было расказана пра тое, як архіў фармаваўся і якія ключавыя этапы прайшоў за час свайго існавання. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, як змяніўся падыход да арганізацыі захоўвання дакументаў з цягам часу і як новыя тэхналогіі ўносяць свой уклад у гэту сферу.

Падчас экскурсіі студэнты пабывалі ў адным з архівасховішчаў, дзе атрымалі ўяўленне аб арганізацыі захоўвання дакументаў у архіве і асноўных мерапрыемствах па забеспячэнні іх захаванасці. Студэнты даведаліся аб важнасці рэгулярнага маніторынгу стану дакументаў і неабходнасці правядзення кансервацыі і рэстаўрацыі тых матэрыялаў, якія падвергліся натуральнаму старэнню або пашкоджанням.

У завяршэнні экскурсіі супрацоўнікі архіва правялі дэманстрацыю архіўных дакументаў, звязаных з асноўнымі аспектамі навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

 

1. Студэнты Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта спачатку экскурсіі
2. У працэсе экскурсіі
3. У працэсе экскурсіі
4. У працэсе экскурсіі