Выстава дакументаў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаванная да Дня горада
14 верасня 2024 года сталіца адсвяткавала Дзень горада. Сёлета Мінску споўнілася 957 гадоў. З гэтай нагоды 16 верасня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адкрылася выстава «Гісторыя Мінскага гарадскога самакіравання», прымеркаваная да Дня горада Мінска.
Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін на агульным сходзе калектыва распавёў аб архіўных дакументах, якія асвятляюць дзейнасць выбарнага адмiнiстратыўнага і судовага органа ў Мінску – магістрата. У склад адабраных матэрыялаў увайшлі акты XVI-XVIII ст., якія адлюстроўваюць пачатковы этап існавання гарадскога самакіравання ў Мінску, матэрыялы з фонду Мінскай гарадской думы, што раскрываюць гісторыю будынка Мінскай ратушы ў першай палове XIX ст. Выстава выклікала значную зацікаўленасць аўдыторыі.
1. Работнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы |
2. Агляд выставы |
3. Дакументы выставы |
4. Дакументы выставы |