5 верасня ў віцебскім Доме кіно адбылася агульнарэспубліканская прэм’ера дакументальна-гульнявога фільма «Культурны код»

Перад прэм’ерай фільма перад прысутнымі выступіла загадчыца аддзела Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава. Яна адзначыла, што жыхары паўночнага рэгіёна могуць ганарыцца тым, што гісторыя кожнага з галоўных дзяржаўных сімвалаў звязана з нашай вобласцю. Так, на сцягу выкарыстаны арнамент, вышыты ў 1917 годзе сялянкай з вёскі Касцелішча Сенненскага раёна Матронай Маркевіч, у гонар якой у 2015 годзе ў Сянно ўстанавілі помнік. У аснову герба нашай краіны пакладзены герб БССР, а праект гэтага сімвала распрацоўваў выкладчык Віцебскага мастацкага вучылішча Валянцін Волкаў. Прыцягвалі да працэсу і навучэнцаў установы. Музыку гімна напісаў ураджэнец Докшыцкага раёна Нестар Сакалоўскі. У аснову сучаснага гімна Рэспублікі Беларусь пакладзена музыка, якая выкарыстоўвалася ў гімне БССР.

 

1. Перад прэм’ерай фільма выступае А.М.Бондарава.
2. Прэм’ера дакументальна-гульнявога фільма «Культурны код»