Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы падрыхтаваў стацыянарную выстаўку, прымеркаваную да Года якасці
В 2024 годзе, які абвешчаны ў Беларусі Годам якасці, дрэваапрацоўчае аб’яднанне «Рэчыцадрэў» адзначае юбілей. У гонар гэтых падзей рэчыцкія архівісты падрыхтавалі і размясцілі ў чытальнай зале архіва выстаўку архіўных дакументаў «ААТ «Рэчыцадрэў». 120 слаўных гадоў», якая адлюстроўвае працэс функцыянавання прадпрыемства з моманту стварэння ў 1904 г.і дагэтуль.
На фота: Стацыянарная выстаўка «ААТ «Рэчыцадрэў». 120 слаўных гадоў» у чытальнай зале ЗДА ў г.Рэчыцы