Аб наведванні Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. Е.Р.Раманава» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

21 жніўня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведалі экспазіцыю: «Гісторыя краю савецкага перыяду (1917-1945 гг.) у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава».

саблівую ўвагу прыцягваюць экспазіцыі раздзела Вялікай Айчыннай вайны. Яны паказваюць усю трагедыю і мужнасць савецкіх людзей, якія, нягледзячы ні на што, змаглі перамагчы фашызм. Экспазіцыі насычаны вялікай колькасцю фатаграфій, сапраўдных дакументаў і прадметаў, якія належалі героям магілёўскай абароны, падпольшчыкам і партызанам, воінам-вызваліцелям.

Таксама прадстаўлены шматлікія прадметы ўзбраення, рэканструкцыі. Адмысловая зала прысвечана гераічнай абароне Магілёва.

 

1. Супрацоўнікі архіва Т.У. Шэўчык, І.М.Васіленка каля экспазіцыі па абароне Магілёва
2. Супрацоўнік архіва Т.У. Шэўчык каля экспазіцыі, прысвечанай баям на Буйніцкім полі
3. Экспанаты выставы.
4. Экспанаты выставы.
5. Экспанаты выставы.