Мінскі абласны краязнаўчы музей адзначае 65-гадовы юбілей з дня адкрыцця: ЗГА ў г. Маладзечна падрыхтаваў выставу

У гэтым годзе Мінскі абласны краязнаўчы музей адзначае 65-гадовы юбілей з дня адкрыцця. Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» падрыхтавалі дакументальную фотавыставу, з якой наведвальнікі і супрацоўнікі архіва могуць азнаёміцца ў чытальнай зале.

З гістарычнай даведкі Мінскага абласнога краязнаўчага музея у г. Маладзечне і яго архіўнага фонду, падпісанай 28 кастрычніка 1969 года дырэктарам музея Г.М. Паўлавай «На падставе рашэння Выканкама Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1959 года № 422 у гор. Маладзечна быў створаны Маладзечанскі абласны краязнаўчы музей з падпарадкаваннем аддзелу культуры Выканкама Маладзечанскага аблсавета. У студзені 1960 года ў сувязі з ліквідацыяй Маладзечанскай вобласці краязнаўчы музей пачаў называцца Мінскім абласным краязнаўчым музеем у гор. Маладзечна. У красавіку 1964 года была завершана работа па стварэнню экспазіцыі абласнога краязнаўчага музея. Да гэтага часу музей займаўся зборнай працай. Адкрыццё музея для наведвальнікаў адбылося 26 красавіка 1964 года. Экспазіцыя разгорнута ў пяці залах і вестыбюлі. У вестыбюлі аформлены тэмы: «XXII з’езд КПСС – з’езд будаўнікоў камунізму», Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі і перспектывы развіцця народнай гаспадаркі СССР на 20 гадоў/1960-1980 гады/. «Засваенне савецкімі людзьмі космасу», «Засваенне Арктыкі Антарктыкі». У 1м і 2м залах паказваюцца дакументы арыгіналы, рэчавыя экспанаты, дапаможны матэрыял, пачынаючы ад першабытна-грамадскага ладу і канчаючы матэрыяламі лютаўскай рэвалюцыі. У 3-й і 4-й залах даюцца матэрыялы пачынаючы ад Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі да сучаснага перыяду. А 5-я зала прысвечана прыродзе Мінскай вобласці…»

 

1. Рашэнне Выканкама Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 ліпеня 1959 года № 422 «Аб адкрыцці абласнога краязнаўчага музея ў гар. Маладзечна»
2. Знаёмства з выставай
3. Фрагмент выставы
4. Знаёмства з выставай