08.08.2024 ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў Дзень настаўніцтва

Мэта правядзення Дня настаўніцтва – абмен вопытам з маладымі спецыялістамі, практычная перадача прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў ад старэйшага пакалення да малодшага, развіццё ў новых супрацоўнікаў пазітыўнага стаўлення да работы, магчымасці хутчэй дасягнуць рабочых паказчыкаў, неабходных установе.

Падчас мерапрыемства Людміла Мікалаеўна Цалабанава – намеснік дырэктара – галоўны захавальнік фондаў азнаёміла маладых архівістаў са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, забеспячэннем іх захаванасці. Растлумачыла парадак выдачы дакументаў з архівасховішчаў і неабходнасць праверкі наяўнасці і стану спраў, а таксама адказала на ўсе пытанні.

Краўцова Наталля Мікалаеўна – загадчык аддзела камплектавання НАФ і справаводства азнаёміла маладых спецыялістаў з парадкам прыёму дакументаў арганізацый – крыніц камплектавання дзяржаўнага архіва на пастаяннае захоўванне, назіральнымі справамі арганізацый, наменклатурай спраў, правядзеннем экспертызы каштоўнасці дакументаў.

Архівісты-пачаткоўцы наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе ім наглядна прадэманстравалі працэс сканіравання і лічбавай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Л.М.Цалабанава знаёміць са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве і забеспячэннем іх захаванасці.
2. Л.М.Цалабанава расказвае аб парадку выдачы спраў з архівасховішчаў.
3. Н.М.Краўцова знаёміць з назіральнымі справамі арганізацый.
4. А.С.Караткевіч – архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі знаёміць з аблічбоўкай архіўных дакументаў.