Новыя назначэнні ў БДАМЛМ
У адпаведнасці з рашэннем Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на пасаду загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прызначаная Пусцільнік-Марчук Наталля Георгіеўна. Біруля Вера Валянцінаўна прызначаная загадчыкам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў у БДАМЛІ.
Наталля Георгіеўна мае багаты вопыт работы ў галіне інфармацыйных тэхналогій і пошукавых сістэм, яе веды і навыкі дазволяць эфектыўна кіраваць аддзелам і забяспечыць працу архіва-музея. Яна ўжо пачала выяўляць патэнцыйныя напрамкі для павышэння якасці працы. У бліжэйшы час плануецца правядзенне шэрагу навучальных мерапрыемстваў для супрацоўнікаў, каб павысіць іх кваліфікацыю і прадуктыўнасць.
Вера Валянцінаўна мае актыўную жыццёвую пазіцыю і валодае энергіяй для рэалізацыі творчых праектаў, звязаных з даследчай дзейнасцю ў БДАМЛІ. Яе вялікі педагагічны вопыт дазволіць з поспехам працягваць рэспубліканскую акцыю «архівы-школам».
Віншуем Наталлю Георгіеўну Марчук і Веру Валянцінаўну Бірулю з назначэннямі і жадаем ім поспехаў у працы і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў!
Фота 1: Наталля Георгіеўна Пусцільнік-Марчук . |
Фота 2: Біруля Вера Валянцінаўна. |