Аб удзеле ў адкрыцці выстаўкі «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь»
1 жніўня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь», якое адбылося ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
У год святкавання 85-гадовага юбілею Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў падарунак – маштабны перасоўны праект, прысвечаны народным мастакам Беларусі, сярод якіх ёсць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Прадстаўленая ў Год якасці, выстава з назвай «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці» дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца па-за межамі галоўнай арт-пляцоўкі краіны з творчасцю мастакоў, творы якіх па праве лічацца класікай і эталонам беларускага выяўленчага мастацтва ХХ – пачатку ХХІ ст.
У рамках праекта прадстаўлена звыш 40 твораў жывапісу, графікі, скульптуры Заіра Ісакавіча Азгура, Івана Восіпавіча Ахрэмчыка, Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі, Гаўрыіла Харытонавіча Вашчанкі, Валянціна Віктаравіча Волкава, Віктара Аляксандравіча Грамыкі, Мая Вольфавіча Данцыга, Яўгена Аляксеевіча Зайцава, Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі, Раісы Уладзіміраўны Кудрэвіч, Паўла Васільевіча Масленікава, Івана Якімавіча Міско, Георгія Георгіевіча Паплаўскага, Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, Віталя Канстанцінавіча Цвіркі і іншых.
![]() |
1.Супрацоўнікі ДАГАГВ падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
2. Дырэктар ДАГАГВ Жинева Ірына Уладзіміраўна падчас адкрыцця выставы. |
![]() |
3. Дырэктар ДАГАГВ Жинева Ірына Уладзіміраўна падчас адкрыцця выставы. |