Дзяржархіў Віцебскай вобласці правёў прэзентацыю, накіраваную на папулярызацыю праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

18 ліпеня 2024 г. у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна для шырокай грамадскасці быў прэзентаваны праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».

Гледачам было расказана аб рабоце БДАКФФД па падрыхтоўцы дакументальных фільмаў на аснове архіўнай хроніцы, аб лёсах ваенных кінааператараў; агучаны факт размяшчэння ў сацсетках, у прыватнасці, у сацыяльнай сетцы Ютуб, на старонцы БДАКФФД хронікі па гісторыі Беларусі. Дадзена ацэнка праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» як аднаму з найважнейшых элементаў працы архіваў рэспублікі ў год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэтымі днямі спаўняецца 80 гадоў з дня найважнейшай аперацыі Вялікай Айчыннай вайны – аперацыі «Баграціён». Прыйшоўшым на прэзентацыю быў паказаны хроніка-дакументальны фільм «Аперацыя «Баграціён»«, падрыхтаваны БДАКФФД.

Фільм зрабіў на віцебскіх гледачоў глыбокае ўражанне.

Выказваем падзяку ўсім работнікам архіўнай службы, якія бяруць удзел падрыхтоўцы фільмаў для праекта «Адкрыты кінаархіў», за магчымасць убачыць унікальныя кадры кінахронікі.

 

1. Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» прэзентуе нам.дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна
2. У зале падчас мерапрыемства.