Семінар «Беларусь – рэспубліка-партызанка»

Кадры фільма «Вызваленне Віцебска», створанага БДАКФФД у межах праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», былі прадстаўлены шырокай грамадскасці 16 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на семінары «Беларусь – рэспубліка-партызанка».

Семінар, прысвечаны партызанскаму руху, легендарным партызанам, тым, хто ўсімі сіламі набліжаў Вялікую Перамогу, арганізаваны ў рамках інфармацыйна-патрыятычнага праекту «Імёны Герояў несмяротныя» і прымеркаваны да 80-гадовага юбілею трыумфальнага параду беларускіх партызан у Мінску.

Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, прадставіла ўвазе ўдзельнікаў семінара ўнікальныя кадры (1944–1947 гады) – кінахроніку баявых дзеянняў па вызваленні Віцебска, аднаўленні разбуранага і апусцелага за час вайны горада; кадры, якія адлюстравалі ўдзельнікаў партызанскага параду ў Віцебску.

Мерапрыемства мела вялікі рэзананс: больш за 80 анлайн падлучэнняў і каля 20 прысутных.

 

1. Адкрыццё семінара.
2. Выступае Таццяна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.