Ускладанне кветак супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна да помніка пагранічнікам у Гродне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

1 ліпеня 2024 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у рамках правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ўсклалі кветкі да помніка пагранічнікам у Гродне і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб воінах, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў першыя дні вайны.

На фота: Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас ускладання кветак да помніка пагранічнікам у Гродне.