Аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

2 ліпеня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася выстаўка «Сын Айчыны: Перамога савецкага народа ў творчасці Г.У.Заборскага», прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі Айчыннай вайне.

Георгій Уладзіміравіч Заборскі, выдатны беларускі архітэктар, нарадзіўся ў г.Мінску ў 1909 г. У 1933 г., пасля заканчэння Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, ён паступіў ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў у Ленінградзе, дзе навучаўся ў такіх майстроў, як І.Г.Лангбард, А.С.Мікольскі, Л.У.Руднеў і С.С.Серафімаў.

Вяртанне ў Мінск у 1940 годзе азнаменавалася для Георгія Уладзіміравіча ўдзелам у конкурсе на праектаванне помніка для г. Беластока ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Яго праект быў прызнаны лепшым, але пачатак Вялікай Айчыннай вайны перапыніў творчую працу архітэктара.

З першых дзён вайны Г.У.Заборскі сышоў добраахвотнікам на фронт. У баях пад Смаленскам ён атрымаў цяжкае раненне і апынуўся ў шпіталі ў Троіцку. Тут, нягледзячы на фізічныя пакуты, Георгій Уладзіміравіч стварыў серыю эскізаў помнікаў, прысвечаных гераічным падзеям вайны. Гэтыя работы сталі асновай для будучага манумента Перамогі ў Мінску.

Пасля заканчэння вайны архітэктар вярнуўся ў Мінск і актыўна ўключыўся ў працэс адраджэння разбураных гарадоў і вёсак. Акрамя аднаўлення і ўзвядзення жылых дамоў і грамадскіх будынкаў Г.У.Заборскі правёў шмат работ па распрацоўцы розных знакавых месц Памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Найбольш вядомым яго творам з’яўляецца помнік-манумент на плошчы Перамогі ў г. Мінску, адкрыты ў 1954 годзе. Гэты мемарыял стаў цэнтральным месцам памяці для беларускага народа. Таксама ў экспазіцыю выстаўкі ўключаны праекты мемарыяльнага комплексу «Зыслаў», помніка Перамогі ў калгасе «Рассвет», помніка Герою Савецкага Саюза Т.Т.Рамашкову і інш.

З экспазіцыяй можна азнаёміцца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі, які размешчаны па адрасе: г. Мінск, вул. св. Кірылы і Мяфодзія, 4.

На фота:
Матэрыялы выставы.