Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў прадстаўляе віртуальную выставу «ПОЛАЦКІ САФІЙСКІ САБОР»

Полацкі Сафійскі сабор – помнік архітэктуры XI-XVIII стагоддзяў, самая першая мураваная пабудова на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Узведзены ў сярэдзіне XI стагоддзя ў візантыйскім стылі, касцёл быў асвечаны ў імя Святой Сафіі. Да нашага часу Сафійскі сабор захаваўся ў значна змененым выглядзе, канчаткова быў перабудаваны ў XVIII стагоддзі ў стылі віленскага барока. У такім выглядзе захаваўся да нашага часу.
Аднаўленне сабора ажыццявіў уніяцкі арцыбіскуп Фларыян Грабніцкі. Да 1750 года на захаваных падмурках сцен была ўзведзена двухвежавая базіліка ў стылі віленскага барока, якую асвяцілі ў гонар Сашэсця Святога Духа. У час Айчыннай вайны 1812 года храм выкарыстоўваўся французскімі войскамі як стайня.
Пасля царкоўнага сабора 1839 года, які адкрыўся ў сценах храма, сабор стаў праваслаўным.
У 1985 годзе ў саборы чэхаславацкай арганабудаўнічай фірмай «Rieger Kloss» быў збудаваны орган. Першы канцэрт быў дадзены 2 траўня 1985 года арганістам Алегам Янчанкам.
У канцэртнай зале Сафійскага сабора штогод у красавіку і лістападзе праходзяць фестывалі старажытнай і сучаснай камернай і арганнай музыкі, самы знакаміты з іх – фестываль «Званы Сафіі», кожную нядзелю – канцэрты арганнай музыкі ў выкананні салісткі канцэртнай залы.
У Сафійскім саборы ў Полацку ўжо мелі гонар выступіць такія арганісты-віртуозы як Ёган Трумер (Аўстрыя), П’ер Жыва (Францыя), Вераніка Вэбер-Геркен (Германія).
Адзін раз на год, 5 чэрвеня, у дзень памяці св. Еўфрасінні Полацкай, праходзіць праваслаўнае богаслужэнне. Затым ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра праходзіць хрэсны ход.
На YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік да выставы.
Цяпер у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў знаходзіцца звыш 30 адзінак захоўвання фотадакументаў, каля 10 адзінак захоўвання фрагментаў з тэлеперадач, звязаных з помнікам архітэктуры Сафійскім саборам.
![]() |
1. 0-029941 Рака Заходняя Дзвіна і Сафійскі сабор у г.Полацк. Дзяржаўная бібліятэка ім. Леніна г.Масква. |
![]() |
2. 0-120762 Галоўны фасад Полацкага Сафійскага сабора, помніка старажытнарускай архітэктуры. Сакавік 2004, г.Віцебск. Фотахроніка БелТА, Хітроў А. |
![]() |
3. 0-120761 Паўночна-заходні фасад Полацкага Сафійскага сабора, помніка старажытнарускай архітэктуры. 1978, вобл. Віцебская, г.Полацак. СНРПМ МК БССР. |
![]() |
4. 1-016214 У канцэртнай зале арганнай музыкі Полацкага Сафійскага сабора. 1980, вобл. Віцебская, г.Полацак. Калекцыянер Васечка А.І. |
![]() |
5. 0-123232 Друк Усевалада Андрэя (сына Яраслава Мудрага) – 11 ст., якая захоўваецца ў Полацкім Сафійскім саборы. 30 кастрычніка 1981, вобл. Віцебская, г.Полацак. Фотахроніка БелТА, Талочка А. |
![]() |
6. 0-123230 Старэйшы майстар Спецыяльных навуковых рэстаўрацыйна-вытворчых майстэрняў І.А. Гардэнка і лепшчык Р.М. Мядзел рэстаўруюць помнік архітэктуры 11 ст. – збор Полацкага Сафійскага сабора. 30 кастрычніка 1981, вобл. Віцебская, г.Полацак. Фотахроніка БелТА, Талочка А. |
![]() |
7. 0-120760 Усходні фасад Полацкага Сафійскага сабора, помніка старажытнарускай архітэктуры. 1981, вобл. Віцебская, г.Полацак. СНРПМ МК БССР. |
![]() |
8. 0-142888 Выступленне Дзяржаўнага камернага хору Міністэрства культуры СССР на традыцыйным фестывалі старажытнай і сучаснай камернай музыкі ў Сафійскім саборы г.Полацка. 18 красавіка 1989, вобл. Віцебская, г.Полацак. Фотахроніка БелТА, Аляшкевіч В. |
![]() |
9. 0-120759 Кампазіцыя «Святая Тройца» галоўнага алтара Полацкага Сафійскага сабора, помніка старажытнарускай архітэктуры. 1992, вобл. Віцебская, г.Полацак. СНРПМ МК БССР. |
![]() |
10. P000150 Арганіст і кампазітар з г.Гамбург Эрнст Ульрых фон Камеке за арганам падчас канцэрта ў Полацкім Сафійскім саборы. Жнівень 1992, вобл. Віцебская, г.Полацак. Белінфарм, Вітчанка У. |
![]() |
11. 0-047368 Вучні СШ №1 г.Полацка в.Уладэса, в.Кустаў і в.Федаценка ля зробленага імі макета Сафійскага сабора. 16 жніўня 1962, вобл. Віцебская, г.Полацак. Фотахроніка БелТА, Жарнасек К. |
![]() |
12. 0-132296 Падчас урачыстай літургіі ў Сафійскім саборы г.Полацка ў гонар 1000-годдзя Полацкай епархіі. 27 верасня 1992, вобл. Віцебская, г.Полацак. Фотатэка рэдакцыі газеты «Полацкі веснік», Жарнасек К. |
![]() |
13. E035860 К.М. Пагарэлая, арганістка вышэйшай катэгорыі канцэртнай залы Сафійскага сабора Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, лаўрэат прэміі «Жанчына года Віцебшчыны» (партрэт). Сакавік 2004, г.Віцебск. Фотахроніка БелТА, Хітроў А. |
![]() |
14. E063769 Удзельнікі 30-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі на камерным канцэрце арганнай музыкі ў Сафійскім саборы ў г.Полацку. 30 кастрычніка 1981, вобл. Віцебская, г.Полацак. Фотахроніка БелТА, Талочка А. |
![]() |
15. E011438 Погляд на Полацкі Сафійскі сабор. 2006, г.Полацк. Фотатэка рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», Ружачка А. |
![]() |
16. E022139 Інтэр’ер Свята-Сафійскага сабора ў г.Полацк. Студзень 2010 г.Полацк. Фотатэка рэдакцыі газеты «Культура», Іваноў Ю. |
![]() |
17. E022140 Фрагмент інтэр’ера Свята-Сафійскага сабора ў г.Полацк. Студзень 2020 г.Полацк. Фотатэка рэдакцыі газеты «Культура», Іваноў Ю. |
![]() |
18. E051874 Погляд на Свята-Сафійскі сабор (1044-1066 гг.) у г.Полацку. 20 чэрвеня 2012, вобл. Віцебская, г.Полацак. Калекцыянер Васіленка В.А. |
![]() |
19. E051875 Эцюд з выявай Свята-Сафійскага сабора (1044-1066 гг.) у г.Полацку. 20 чэрвеня 2012, вобл. Віцебская, г.Полацак. Калекцыянер Васіленка В.А. |
![]() |
20. E053396 Макет Сафійскага сабора ў г.Полацку – першага каменнага храма на тэрыторыі Беларусі, збудаванага ў XI ст. (да нашага часу захаваўся ў змененым выглядзе) – экспанат выставы «Горад у макетах», выраблены творчай групай дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №6 г.Полацка» і прадстаўлены ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, у г.Полацку. 2 верасня 2017, вобл. Віцебская, г.Полацак. Калекцыянер Буевіч Т.У. |