Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 чэрвеня 2024 г. у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім..В.Таўлая адбылося мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення горада Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі архіва.

На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны паэты і празаікі літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры», людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Адкрылася для экспанавання выстаўка «Беларусь – мой адзіны выток», падрыхтаваная дзяржархівам сумесна з бібліятэкай. Адбыўся паказ фільма «Вызваленне Брэстчыны», перад якім выступіла дырэктар дзяржархіва Вольга Іванаўна Шэршань.

 

1. Загадчыца аддзела залы галіновай літаратуры М.М.Кіпель адкрывае мерапрыемства
2. Дырэктар дзяржахіву А.І.Шаршань выступае перад гледачамі
3. Удзельнікі мерапрыемства
4. Экспазіцыя выставы