Удзел установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ў выставе «Дзедамі і бацькамі завешчана берагчы»

26 чэрвеня 2024 года, напярэдадні святкавання 80-й гадавіны вызвалення горада Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на базе абласной бібліятэкі ім.В.І.Леніна прайшла выстава «Дзедамі і бацькамі завешчана берагчы», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі. Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выставы. З фонду №9 «Магілёўскі абласны камітэт КПБ» былі прадстаўлены дакументы для тэматычнай выставы.

 

1. Дырэктар архіва А.А.Набокава і загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ Т.У.Шэўчык на выставе «Дзедамі і бацькамі завешчана берагчы».
2. Дырэктар архіва А.А.Набокава на выставе «Дзедамі і бацькамі завешчана берагчы».
3-6. Экспанаты выставы.