У Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы распачала работу стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся»

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чытальнай зале ЗДА ў г. Рэчыцы стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся». Выстаўка знаёміць гледача з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны на Гомельшчыне на прыкладзе дзейнасці арганізатара падпольнага і партызанскага руху ў Кармянскім раёне, былога кіраўніка Рэчыцкага раёна Адама Васільевіча Кузьмянкова. Экспануюцца дакументы фонда асабістага паходжання Адама Кузьмянкова (№ 834) і фонда Рэчыцкага райвыканкама (№ 348), сярод якіх – фатаграфіі партызана, біяграфічныя дакументы, ганаровыя граматы, фатаграфія драматурга Андрэя Макаёнка з дароўным надпісам.

На фота: Стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся» ў чытальнай зале ЗДА ў г. Рэчыцы.