Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся семінар-практыкум па зменах заканадаўства Рэспублікі Беларусь у справаводстве для арганізацый-крыніц камплектавання архіва

У рамках правядзення прафілактычных мерапрыемстваў захавання заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства ў дзяржаўных органах ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» 20 чэрвеня 2024 года адбыўся семінар-практыкум па зменах заканадаўства Рэспублікі Беларусь у справаводстве для арганізацый-крыніц камплектавання архіва.

Адкрываючы семінар, дырэктар архіва Андрэй Сушчэвіч падкрэсліў значнасць работы, якая праводзіцца архівістамі (адказнымі за архіў) арганізацый. Нагадаў аб неабходнасці ўзгаднення лакальна-прававых актаў арганізацый з архівам, аб нормах заканадаўства па перадачы спраў пастаяннага тэрміну захоўвання ў дзяржаўны архіў, аб умовах захоўвання дакументаў у архівах арганізацый.

Загадчык аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і архіваў арганізацый Таццяна Хіневіч расказала аб змяненнях пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2009 нумар 4, якая скарэктавала нормы Інструкцыі па справаводству (у тым ліку асаблівасці работы з дакументамі ў электронным выглядзе). Пастанова набывае моц з 01.07.2024. Таксама разгледзелі Пастанову Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 23.05.2024 № 29 аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку фарміравання, вядзення і захоўвання асабістых спраў работнікаў. Былі разгледжаны ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці работнікаў арганізацый пры вядзенні справаводства ў арганізацыях і архіўнага захоўвання дакументаў.

Для ўдзельнікаў семінара вядучым архівістам аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Марынай Бартноўскай была праведзена экскурсія па архівасховішчы. У ходзе экскурсіі ўдзельнікі семінара азнаёміліся са складам дакументаў, якія знаходзяцца ў архіве і ўмовамі па іх захоўванню.

 

1. Вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў ДАГв М.В.Бартноўская падчас правядзення экскурсіі па архівасховішчы
2. У час выступлення загадчыка аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і архіваў арганізацый ДАГв Т.В.Хіневіч
3. Дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч падчас выступу