БДАМЛМ аб франтавых аператарах і кінарэжысёрах тэлеканалу «Беларусь 3» да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
13 чэрвеня 2024 года у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у здымках тэлеканала «Беларусь 3» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь адной з серыі дакументальнага фільма аб франтавых кінааператарах, рэжысёрах, журналістах і фатографах, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі і Еўропы.
У сваім інтэрв’ю А.А.Макаранка распавяла пра ўнікальны дакумент, які захоўваецца ў БДАМЛМ – працоўным варыянце дыктарскага тэксту, напісанага Мікалаем Садковічам у лютым-сакавіку 1945 г.для поўнаметражнай эпічнай кінастужкі «Вызваленне Савецкай Беларусі». Гэтая кінастужка з’яўлялася першай спробай гістарычна асэнсаваць і мастацка растлумачыць кіналетапіс стратэгічнай аперацыі «Баграціён». Кінематаграфіст і літаратар Мікалай Садковіч сумесна з беларускім кінарэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным перагледзелі кіламетры франтавой і партызанскай кінастужкі, знятыя больш чым 40 аператарамі падчас вызвалення Беларусі. Гэты дакумент, спярэшчаны праўкамі і пазнакамі М.Садковіча, дазваляе зразумець, як складана ішоў працэс адбору і мантажнай кампаноўкі матэрыялы, у якім кірунку эвалюцыянавала аўтарская задума гэтага значнага для нашай краіны фільма. Акрамя таго, А.А.Макаранка распавяла пра папаўненне фондаў БДАМЛМ дакументамі з сямейнага архіва беларускага франтавога аператара Юльяна Доўнера, перададзенымі яго дачкой, – Людмілай Юльянаўнай Доўнер-Маліцкай.
![]() |
1. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка |
![]() |
2. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка |
![]() |
3. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка прыняла ўдзел у здымках тэлеканала «Беларусь 3» |