Аб сумесным мерапрыемстве Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

13 чэрвеня 2024 г.для новых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія па будынку архіваў.

Архівы БДАНТД і БДАМЛІ размяшчаюцца ў гістарычным будынку 1624 г.– былым касцёле Святога Юзафа пры кляштары бернардынцаў. Заснавальнікамі лічацца краснасельскі стараста Андрэй Кенсоўскі і яго брат Ян, якія падаравалі манахам зямельны надзел.

Пасля некалькіх пажараў і рэканструкцый да пачатку ХІХ ст. манастырскі комплекс уваходзілі: касцёл, жылыя дамы, школа, бальніца і іншыя будынкі. У 1864 г.пасля закрыцця касцёла стаў праваслаўнай царквой, а ў 1872 г.будынак выкарыстоўваўся як архіў для судовых спраў Мінскай губерні.

У 1926 г.будынак касцёла ў стылі барока афіцыйна прызналі помнікам архітэктуры. У пачатку 1960-х гг. прасторную залу касцёла падзялілі на 5 паверхаў (архітэктар М.В. Баранаў). У 1984 г.будынак касцёла часткова рэканструяваны (архітэктар г.Босак), і на фасадзе з’явіўся барочны шчыт.

З лістапада 1991 г.і па цяперашні час у пакоях разбітага на некалькі паверхаў памяшкання касцёла працуюць два Беларускія дзяржаўныя архівы: Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

 

1. Дырэктары БДАМЛД і БДАНТД А.А.Макарэнка і А.П.Куракоў з супрацоўнікамі архіваў
2. Супрацоўнікі архіваў перад пачаткам экскурсіі