Аб адкрыцці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна стэндавай выставы «Агляд сярэдніх навучальных устаноў Гродзенскай губерні», прымеркаванай да 160-годдзя і 120-годдзя адкрыцця народных і сельскіх вучылішчаў у Гродзенскай губерні, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў
5 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылося адкрыццё стэндавай выставы «Агляд сярэдніх навучальных устаноў Гродзенскай губерні», прымеркаванай да 160-годдзя і 120-годдзя адкрыцця народных і сельскіх вучылішчаў у Гродзенскай губерні.
Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы 5 класа прышкольнага лагера ДУА «СШ №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна». Для іх была праведзена экскурсія, на якой навучэнцы даведаліся, калі і дзе былі адкрыты сярэднія навучальныя ўстановы ў Гродзенскай губерні і г.Гродна. Увага навучэнцаў была звернута на імкненне чалавека атрымліваць веды, каб прыносіць карысць для грамадства.
![]() |
Навучэнцы прышкольнага лагера ДУА «СШ №23 імя Ф.П.Гудзея г.Гродна» пад час прэзентацыі стэндавай выставы |
![]() |
Навучэнцы знаёмяцца з экспанатамі выставы |