Удзел першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у святочных мерапрыемствах да Дня абароны дзяцей

31 мая 2024 года члены першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у свяце «Павінны смяяцца дзеці, і ў мірным свеце жыць», прымеркаваным да Дня абароны дзяцей. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступіў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і ГА «Беларускі саюз жанчын». Свята адкрылі маладыя таленты нашай краіны-Валерыя Бернатовіч і Арцём Кароль, калектыў «Хвілінка» і іншыя. На свяце можна было наведаць актыўныя квэсты і гульні, займальныя майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі.

Святочна і весела было як дзецям, так і дарослым!

 

1. Члены першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на мерапрыемстве
2. Члены першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на мерапрыемстве
3. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства