Архіўны ўрок «Мы ўсе з планеты дзяцінства», прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку правялі для навучэнцаў 2 класа Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 архіўны ўрок «Мы ўсе з планеты дзяцінства», прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей.
Гімназісты даведаліся гісторыю ўзнікнення аднаго з самых старых міжнародных святаў, пазнаёміліся з традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету: Японіі, Турцыі, Індыі, Швецыі, Іспаніі.

Увазе навучэнцаў прадстаўлены відэаролікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Шчаслівае дзяцінства», «Калі лета было без мабільнікаў».

На фота: Архіўны ўрок у Занальным дзяржаўным архіве ў г. Полацку.