Правядзенне для супрацоўнікаў ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Вызваленне»
27 мая 2024 г. у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для супрацоўнікаў ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» быў арганізаваны прэм’ерны паказ поўнаметражнага дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам фільма архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Юлія Міхайлаўна Супаненка выступіла з інфармацыяй, у якой расказала пра наступальную аперацыю «Баграціён», баявыя дзеянні Чырвонай Арміі, партызанаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны, пра гераізм аператараў франтавых кінагруп, працаўнікоў свайго жыцця адваявалі нам права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай Беларусі.