У БДАМЛМ прайшла навукова-практычная канферэнцыя «XXIV Узвышаўскія чытанні»
24 мая 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася навукова-практычная канферэнцыя «XXIV Узвышаўскія чытанні», прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі, літаратурныя крытыкі, работнікі архіваў і музеяў, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Праца канферэнцыі прайшла ў адпаведнасці з храналагічна-тэматычным планам у рамках наступных праблемных палёў: эпоха «Узвышша» як феномен культурнага ўздыму; айчыннае літаратуразнаўства ў духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў; нацыянальная літаратурная класіка: новыя даследаванні і адкрыцці; літаратурныя працэсы праз прызму журналістыкі; актуальныя пытанні агульнай, прыватнай і спецыяльнай тэорыі перакладу; мастацкі пераклад учора і сёння; Вялікая Айчынная вайна як аб’ект літаратурнага адлюстравання; пытанні захавання духоўнай спадчыны; актуальныя праблемы сучаснай гуманітарнай навукі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся: загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.П.Скок, якая адначасова выконвала і функцыю мадэратара мерапрыемства, а таксама ганаровы архівіст Беларусі А.В.Запартыка.
У працы пленарнага паседжання прынялі ўдзел:
• дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук М.Ф.Шумейка з дакладам «Саюз пісьменнікаў Беларусі ў кантэксце грамадскіх аб’яднанняў гуманітарнага профілю»;
• старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Э.Багдановіч з дакладам «Жанр літаратурнага паслання ў творчасці паэтаў «Узвышша»;
• ганаровы архівіст Беларусі Г.В.Запартыка з дакладам «А песня – ў сэрцы пакаленняў…» (Да гісторыі архіўнай спадчыны Паўлюка Труса);
• вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт К.І.Рэмішэўскі з дакладам «Неизвестные страницы кинодокументалистики Великой Отечественной: белорусский кинохроникер Юлиан Довнер»;
• вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.П.Кенька з дакладам «Уладзімір Дубоўка – перакладчык санетаў Вільяма Шэкспіра»;
• вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.І.Траццяк з дакладам «Голоса народных поэтов Беларуси – фонозаписи из фондов Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов».
Навуковая дыскусія ўдзельнікаў мерапрыемства працягнулася падчас працы секцыі «Айчыннае літаратуразнаўства і актуальныя праблемы сучаснай гуманітарнай навукі ў духоўным і сацыякультурным кантэксце».
Па заканчэнні канферэнцыі дырэктарам БДАМЛМ А.А.Макаранка былі падведзены яе вынікі і ўручаны падзячныя пісьмы асобным удзельнікам мерапрыемства: А.У.Запартыка, М.Ф.Шумейка, К.І.Рамішэўскаму.
![]() |
Удзельнікі канферэнцыі |
![]() |
Удзельнікі канферэнцыі падчас дыскусіі на пленарным паседжанні |
![]() |
Падчас выступлення: старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.Э.Багдановіч |
![]() |
Падчас выступлення: ганаровы архівіст Беларусі Г.В.Запартыка |
![]() |
Падчас выступлення: вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі К.І.Рамішэўскі |
![]() |
Дацэнт БДУ М.Ф.Шумейка пасля ўручэння падзячнага ліста дырэктарам БДАМЛМ А.А.Макаранка |