Школьнікі ў архіве-музеі

24 красавіка 2024 года ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і адукацыйнага праекта «Урок у музеі» работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва сумесна з настаўнікамі ДУА «Сярэдняя школа №86 г.Мінска» быў праведзены ўрок беларускай мовы для вучняў 5 «А» класа.

Тэма ўрока «Устарэлыя словы» была ўдала раскрыта ў старажытных сценах былога касцёла бернардзінцаў. Выстава «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…», прысвечаная 110-годдзю А. Куляшова, стала важнай ілюстратыўнай крыніцай інфармацыі па тэме ўрока. Музейныя прадметы, выкарыстаныя на занятку, пашырылі жыццёвы досвед вучняў. Незвычайная форма правядзення ўрока была з радасцю і цікавасцю ўспрынята школьнікамі, яны выказалі пажаданні вярнуцца ў архіў на тэматычную экскурсію.

 

1. Работнік БДАМЛМ адкрывае ўрок беларускай мовы для вучняў 5 «А» класа
2. Правядзенне ўрока беларускай мовы для вучняў 5 «А» класа
3. Правядзенне ўрока беларускай мовы для вучняў 5 «А» класа
4. Вучні 5 «А» класа на ўроку ў БДАМЛМ
5. Вучні 5 «А» класа разглядаюць музейныя прадметы
6. Выкананне задання на ўроку па тэме «Устарэлыя словы»
7. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №86 г.Мінска»